Таварыства аналітычнай хіміі
Таварыства аналітынай хіміі (англ.: Society for Analytical Chemistry) — навуковае таварыства, якое было заснавана ў Вялікабрытаніі ў 1874 годзе пад назвай Таварыства грамадскіх аналітыкаў (англ.: The Society of Public Analysts). Зарэгістравана ў 1907 годзе. Таварыства публікавала навуковыя часопісы «The Analyst », «Analytical Abstracts » і «Proceedings of the Society for Analytical Chemistry» (з 1964 па 1974 год). У красавіку 1966 года Таварыства ўручыла свой першы залаты медаль Герберту Ньютану Уілсану (аўтару «Падыходу да хімічнага аналізу»)[1] у знак прызнання яго ўкладу ў хімічны аналіз.[2] 15 мая 1980 года Таварыства аналітычнай хіміі аб’ядналася з Хімічным таварыствам, Каралеўскім інстытутам хіміі і Таварыствам Фарадэя, каб утварыць Каралеўскае хімічнае таварыства.[3] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia