Каралеўства Афганістан
Карале́ўства Афганіста́н (пушту: د افغانستان واکمنان Dǝ Afġānistān wākmanān; дары: پادشاهي افغانستان Pādešāhī-ye Afġānestān) — назва дзяржавы Афганістан у перыяд пасля скасавання эмірата ў 1929 годзе і да рэвалюцыі 1973 года. ГісторыяКаралеўства было абвешчана Мухамедам Надзір-шахам наўзамен скасаванага эмірата; апошнім эмірам быў Хабібула Газі. Пасля смерці Надзір-шаха ў лістападзе 1933 года каралём становіцца яго сын Мухамед Захір Шах, які быў у канчатковым выніку зрынуты ўласным стрыечным братам Мухамедам Даўдам у 1973 годзе. Менавіта ў гэты перыяд сваёй гісторыі, пад кіраўніцтвам шаха ўрад Афганістана наладзіў узаемаадносіны з сустветнай супольнасцю, перш за ўсё Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША. Пад кіраўніцтвам Захір Шаха Афганістан абвяшчае пра свой нейтралітэт падчас Другой сусветнай вайны і ажыццяўляе дыпламатычную палітыку недалучэння. Прэм’ер-міністр Афганістана, у той час ім з’яўляўся будучы прэзідэнт Мухамед Даўд займаўся развіццём сучаснай прамысловасці і адукацыі ў краіне. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia