Сцяг Афганістана
Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны. ГісторыяЧастыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг. Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг. Сімвалізм2004—2021Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу. Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства. Гістарычныя сцягі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia