Каталонская (валенсійская) мова
Саманазва
català [kətə'la] , valencià [vəlen'sja]
Краіны
Іспанія , Францыя , Італія , Андора
Рэгіёны
Каталонія , Валенсія , Балеары , Арагон , Мурсія , Усходнія Пірэнеі , горад Альгера
Афіцыйны статус
Андора , Каталонія , Балеарскія астравы , Валенсія
Арганізацыя, якая рэгулюе
Institut d’Estudis Catalans; Academia Valenciana de la Llengua
Агульная колькасць носьбітаў
9,9 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя
Мовы Еўразіі
Індаеўрапейская сям'я
Раманская галіна
Заходне-раманская група
Аксітана-раманская падгрупа
Пісьменнасць
лацініца (каталонскі алфавіт )
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97
кат 290
ISO 639-1
ca
ISO 639-2
cat
ISO 639-3
cat
ISO 639-6
iren
WALS
ctl
Ethnologue
cat
Linguasphere
51-AAA-e
LINGUIST List
cat
ABS ASCL
2301
IETF
ca
Glottolog
stan1289
Вікіпедыя на гэтай мове
Катала́нская мо́ва (Català ; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва ) — адна з раманскіх моў , уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы . Родная мова каталонцаў .
Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія , Валенсія , Балеарскія астравы ), Францыі (гістарычная вобласць Русільён , дэпартамент Усходнія Пірэнеі ), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія , Італія ).
У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià ).
Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).
У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем , у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы .
Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы .
Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта .
Літаратура
Каталанская мова // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 1999. — Т. 8. С. 169.
Нарумов Б. П. Каталанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М .: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 215.
Нарумов Б. П. Каталанский язык // Языки мира: Романские языки. — М .: Academia, 2001. — С. 492—517. — ISBN 5-87444-016-X .
Спасылкі
Краіны-ўдзельнікі Пастаянныя назіральнікі Афіцыйныя мовы