Каралеўства свеваў

Каралеўства свеваў — дзяржава, створаная на Пірэнейскім паўвостраве германскім племенем свеваў. У 440 годзе ва ўладарства караля Рэхіла (438—448) свевы падпарадкавалі Бетыку і Картахену. Гіспана-рымляне звярнуліся па дапамогу да імператара Авіта, які адправіў да іх атрады федэратаў (вестготаў пад камандаваннем Фрэдэрыка) у 454 годзе. Пасля перамогі, захопленыя свевамі тэрыторыі перайшлі пад уладу вестготаў. Але неўзабаве вестгоцкі намеснік на свеўскіх землях Агівульф узняў паўстанне, але загінуў і свевы аднавілі незалежнасць. Свеўскае каралеўства ва ўладарства караля Тэадаміра (560—570) ахоплівала тэрыторыю Галісіі і паўночную частку Лузітаніі. Кароль свеваў Аўдэка (583—585) падтрымаў паўстанне Герменгільда супраць бацькі, караля вестготаў Леавегільда, свевы былі разгромлены і ў 585 годзе страцілі незалежнасць.

Літаратура

  • Евтухов И. О. Страны и народы средневекового Запада : словарь-справочник. — Мн.: «Экоперспектива», 2008—131 с. — ISBN 978-985-469-258-6
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya