Пірэнейскі паўвостраў
Пірэне́йскі паўво́страў, Іберы́йскі паўво́страў — паўвостраў размешчаны на паўднёвым захадзе Еўропы. Абмываецца Міжземным морам, Атлантычным акіянам і Біскайскім залівам. Пірэнейскі паўвостраў самы паўднёвы і заходні з трох паўднёвых паўвостраваў Еўропы (Пірэнейскі, Апенінскі і Балканскі). У цяперашні час на Пірэнейскім паўвостраве размяшчаюцца наступныя дзяржавы: Іспанія, Партугалія, Андора, Францыя і залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі — Гібралтар.
Геалогія і рэльефСамая высокая кропка паўвострава — гара Муласен ў масіве Сьера-Невада. У рэльефе пераважаюць шырокія пласкагор’і (Месета і Галісійскі масіў), лінейна выцягнутыя горныя сістэмы: Пірэнеі, Кантабрыйскія горы, Каталонскія горы, Іберыйскія горы, Андалускія горы. Нізіны займаюць невялікія плошчы па ўскраінах на захадзе (Партугальская), паўднёвым захадзе (Андалуская нізіна) і ўсходзе (Валенсійская, Мурсійская). ПрыродаАдной з найбуйнейшых рэк паўвострава з’яўляецца рака Дуэра. ГісторыяДарымскі перыядРымскі перыядСярэднявеччаГл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia