Караль Мечыслававіч Барысовіч
Караль Мечыслававіч Барысовіч (польск.: Karol Borysowicz; 3 студзеня 1887, маёнтак Разальмаў, цяпер Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці — 28 лютага 1967, Варшава, Польшча) — беларускі пісьменнік-нашанівец, публіцыст, перакладчык[1]. БіяграфіяУ 1896 г. быў прывезены да сваячкі ў Пецярбург для навучання. У 1905 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак праз рэвалюцыйныя падзеі мусіў перапыніць вучобу. У 1906 г. быў залічаны на факультэт права Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Дыплом атрымаў у 1910 г. у Дэрпцкім універсітэце. У апошнім належаў да беларускага зямляцтва[1]. Па атрыманні адукацыі займаўся справамі бацькоўскага маёнтка. Цягам 1909—1915 гг. дасылаў у газету «Наша Ніва» допісы, артыкулы, вершы. Распаўсюджваў беларускія выданні, календары сярод чытачоў на Магілёўшчыне і Смаленшчыне. Ліставаўся з Вацлавам Ластоўскім[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Польшчы. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Да 1932 г. служыў у польскай арміі, дзе атрымаў званне капітана. Браў удзел у кампаніі 1939 года, руху супраціву. 1 красавіка 1943 года гестапа не знайшло яго ў кватэры ў Варшаве, але арыштавала ягоную жонку Лідзію і зяця доктара Станіслава Ягельскага. Яны сядзелі ў канцлагеры Аўшвіц. Пасля Другой сусветнай вайны жыў з сям’ёй у Залессі Дольным каля Варшавы[1]. Пакінуў па сабе польскамоўныя ўспаміны «Беларусь, якой я яе памятаю», «Разальмаў і я»[1]. Памёр 28 лютага 1967 года ў шпіталі ў Варшаве[2]. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (кватэра 230-3-18,19)[3]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia