Караль Наўроцкі
Караль Тадэвуш Наўроцкі (польск.: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск) — польскі гісторык[1]. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску[2][3]. БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску. У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча. У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[4]. 24 лістапада 2024 года абвешчаны і падтрыманы партыяй «Права і Справядлівасць» незалежным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшчы. ДзейнасцьАўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia