Караль Станіслаў Альшэўскі
Караль Станіслаў Альшэўскі (польск.: Karol Stanisław Olszewski; 29 студзеня 1846, Бранішаў-Тарноўскі — 24 сакавіка 1915, Кракаў) — польскі фізік і хімік. З 1888 года быў членам Польскай (Кракаўскай) акадэміі навук. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і памешчыка, забітага неўзабаве пасля нараджэння сына ў ходзе Галіцыйскага паўстання. Пасля заканчэння сярэдняй школы, з 1866 па 1872 год вучыўся ў Ягелонскім ўніверсітэце ў Кракаве, потым паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт, які скончыў у 1876 годзе. Пасля вяртання ў Кракаў адразу ж стаў дацэнтам у Ягелонскім універсітэце і ўжо ў тым жа 1876 годзе атрымаў вучонае званне прафесара; загадваў спачатку кафедрай агульнай, а потым — неарганічнай хіміі. У 1888 годзе стаў членам-карэспандэнтам Кракаўскай Акадэміі навук, а ў 1869 годзе — акадэмікам. Большая частка даследаванняў вучонага была прысвечана фізіцы нізкіх тэмператур. У 1883 годзе ён разам з Зыгмунтам Урублеўскім першым атрымаў у вымяральных колькасцях вадкі кісларод. У 1895 годзе першым скандэнсаваў звадкаваны аргон, здолеў таксама атрымаць звадкаваны азот і вадарод, але не здолеў захаваць апошні ў звадкаваным стане. Вызначыў таксама крытычную кропку тэмпературы і ціск пры звадкаванні вадароду, ўдасканаліў абсталяванне для працэса звадкавання. з 1896 па 1905 г. зрабіў некалькі спроб атрымаць звадкаваны гелій, дасягнуў пры гэтым тэмпературы ў некалькі градусаў Кельвіна, займаўся вывучэннем фізічных асаблівасцяў разнастайных скандэнсаваных газаў — метану, цвёрдага азоту. Зрабіў унёсак таксама ў развіццё рэнтгеналогіі — у 1869 годзе, праз год пасля адкрыцця Рэнтгена, атрымаў разам з прафесарам Абалінскім рэнтгенаўскі здымак. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia