Каралінгская архітэктура![]() ![]() Каралінгская архітэктура — стыль Паўночна-Еўрапейскай дараманскай архітэктуры , які адносіцца да перыяду Каралінгскага Адраджэння канца VIII — IX стагоддзяў, калі Каралінгская дынастыя панавала ў Заходнееўрапейскай палітыцы. Гэта была свядомая спроба пераймаць Рымскай архітэктуры , і з гэтай мэтай майстры запазычылі ад раннехрысціянскай і візантыйскай архітэктуры, але, тым не менш, увялі і ўласныя новаўвядзенні, надаўшы ў выніку сваім творам ўнікальны характар. Вартоўня ля ўваходу ў Лоршскі кляштар, пабудаваны каля 800 года, з’яўляецца прыкладам класічнага натхнення для Каралінгскай архітэктуры, пабудаваная як трайная арачная зала, што дамінуе над варотамі, з арачным фасадам, перамежнага класічнымі калонамі і пілястрамі наверсе Палацінская капэла ў Аахене была пабудавана паміж 792—805 і была натхнёная васьмікутнай юстыніянаўскай царквой Сан-Вітале ў Равене, пабудаванай ў VI стагоддзі, але ў Аахене зроблены высокі манументальны заходні ўваходны комплекс, які цяпер называецца вестверк — rаралінгская інавацыя. Каралінгскія храмы, як правіла, з’яўляюцца базілікамі, як раннехрысціянскія храмы ў Рыме, і звычайна маюць вестверкі, якія, магчыма, сталі папярэднікамі для заходніх фасадаў пазнейшых сярэднявечных сабораў. Арыгінальны вестверк захаваўся сёння ў абацтве Корвей , пабудаваным у 885 годзе. Значныя прыклады
Значныя каралінгскія архітэктары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia