Караняножкі
Караняножкі (Rhizopoda) — прасцейшыя жывыя арганізмы. Цела складаецца з пратаплазмы, якая утварае часовыя вырасты рознай формы (ілжывыя ножкі). Многія караняножкі маюць ракавіну або шкілет. Падзяляюцца на 2 тыпы (амёбы і фарамініферы). Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. Фарамініферы з'яўляюцца пародаўтваральнымі. У выкапнёвым стане сустракаюцца з дакембрыя. Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага гамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутранага зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і іншымі ўключэннямі. Некаторыя караняножкі маюць унутраны шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэнне бясполае і палавое. Кормяцца бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі. Ёсць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia