Ракавінныя амёбы
Ракавінныя амёбы (Thecamoebina), ракавінныя караняножкі (Testacea) — поліфілетычная група прасцейшых класа караняножак падтыпу саркодавых (Sarcodina). АпісаннеАд амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска-, груша-, шара- або яйцападобнай ракавіны даўжынёю да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. 3 вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі раэоў за суткі). Арэал і экалогіяВядома некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе; на Беларусі каля 30 відаў, найбольш трапляюцца арцэлы (Arcella), дыфлюгіі (Difflugia), эўгліфы (Euglipha) і інш. ЗначэннеКорм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia