Кара Дэлевінь
Ка́ра Джо́селін Дэлеві́нь (англ.: Cara Jocelyn Delevingne; 12 жніўня 1992, Лондан — брытанская супермадэль і актрыса. Адна са «стылёвых людзей фэшн-індустрыі ва ўзросце да 45 гадоў» на думку амерыканскай версіі часопіса Vogue[4]. У рэйтынгу «50 супермадэлей свету» прафесійнага партала Models.com займае 5 месца[5], а ў рэйтынгу брытанскай Evening Standard «1000 самых уплывовых асоб 2011 года» знаходзіцца ў катэгорыі «самых запрашаных»[6]. БіяграфіяКара Дэлевінь — унучка былога кіраўніка дзяржаўнай камісіі «Англійская спадчына » сэра Джосліна Стывенса. Маці — Пандора — персанальны шопер брытанскай сеткі крам Selfridges, а бацька Чарлз — праектант жытла. Вырасла ў асабняку ў прэстыжным лонданскім раёне Белгрэйвія , скончыла прыватную школу Bedales. Старэйшая сястра — Хлоя, сярэдняя — мадэль Попі Дэлевінь. Кар'ераУ 2012 годзе Дэлевінь, разам з мадэлямі Ідзі Кэмпбел і Джордан Дан , стала тварам касметычнага брэнда Burberry Beauty. Разам з акцёрам Эдзі Рэдмейнам была тварам рэкламнай кампаніі «вясна/лета 2012» Burberry (фатограф Марыа Тэсціна ). Брала ўдзел у рэкламных кампаніях H&M Authentic Collection (2011), Dominic Jones Jewellery (2012), Blumarine і Zara. Брытанская версія часопіса Vogue назвала Дэлевмнь «зорным тварам» сезона «восень/зіма 2012—2013» за ўдзел у паказах Shiatzy Chen, Jason Wu, Oscar de la Renta , Burberry , Dolce & Gabbana , Fendi , Stella McCartney і Chanel . У лістападзе 2012 года Дэлевінь атрымала званне «Мадэль года» ад British Fashion Awards[7]. У снежні 2012 года Дэлевінь падпісала кантракт з DKNY і стала афіцыйным тварам маркі на сезон «вясна/лета 2013». Адна з мадэлей, якая ўдзельнічала доўгі час у здымках калекцый для інтэрнэт-крамы Asos. У 2014 годзе Кара Дэлевінь стала тварам Topshop у рэкламнай кампаніі восень/зіма 2014 года[8]. АктрысаПачынаючы з 2012 года Дэлевінь іграла эпізадычныя ролі. У 2013 годзе Дэлевінь знялася ў кароткаметражным фільме The Return і агучыла дыджэя на станцыі Non Stop Pop у відэагульні Grand Theft Auto V. 2 снежня 2014 года прайшла кастынг для фільма «Атрад самагубак » на ролю галоўнага антаганіста — Чараўніцы[9]. 12 мая 2015 года Люк Бесон на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што запрасіў Кару Дэлевінь на галоўную ролю ў фільм «Валерыян і горад тысячы планет»[10], прэм'ера якога адбылася 21 ліпеня 2017 года. Асабістае жыццёЗ’яўляецца бісексуалкай[11]. Сустракалася з актрысай Мішэль Радрыгез[12]. З канца 2014 сустракалася са спявачкай Эні Кларк[13]. У верасні 2016 года пара разышлася[14]. СкандалыУ пачатку мая 2013 года шэраг вядомых брытанскіх выданняў актыўна абмяркоўвалі выпадак, калі фотакамеры заспелі Дэлевінь з пакуначкам з белым парашком, які выпаў з яе сумачкі. На фатаграфіях таксама было бачна, як мадэль спрабуе хутка яго схаваць. Брэнд H&M, які ў 2005 годзе спыніў супраца з Кейт Мос з-за інцыдэнту з наркотыкамі, зрабіў афіцыйную заяву для Daily Mail , у якім заявіў, што праводзіць разбор[15]. У жніўні таго ж года H&M адмовіўся працягваць супрацу з Карай Дэлевінь. Прэс-сакратар кампаніі вытлумачыў гэта тым, што яны не бачаць патрэбе ў працы з ёй у агляднай будучыні, «яна не наша мадэль… мы проста скарысталіся яе паслугамі для дадзенага паказу», а то, што яна ўспрымалася як твар брэнда H&M было «недаразуменнем»[16]. Фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia