Кара вялікіх паўшар’яў![]() Кара вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга ці кара галаўнога мозга (лац.: cortex cerebri) — структура галаўнога мозга, слой шэрага рэчыва таўшчынёй 1,3—4,5 мм[1], які размешчаны па перыферыі паўшар'яў вялікага мозга і пакрывае іх. Найбольшая таўшчыня адзначаецца ў верхніх участках перадцэнтральнай, постцэнтральнай звілін і парацэнтральнай долькі[2]. Кара галаўнога мозга адыгрывае вельмі важную ролю ў ажыццяўленні вышэйшай нервовай (псіхічнай) дзейнасці[2]. У чалавека кара складае ў сярэднім 44% ад аб'ёму ўсяго паўшар'я ў цэлым[2]. Плошча паверхні кары аднаго паўшар'я ў сталага чалавека ў сярэднім роўная 220 000 мм²[2]. На паверхневыя часткі прыпадае 1/3, на тыя, што залягаюць у глыбіні паміж звілінамі — 2/3 усёй плошчы кары[1]. Велічыня і форма барознаў схільныя да значных індывідуальных ваганняў — не толькі мозг розных людзей, але нават паўшар'і адной і той жа асобіны па малюнку барознаў не зусім падобныя[1]. Усю кару паўшар'яў прынята падзяляць на 4 тыпы: старажытная (палеакортэкс), старая (архікортэкс), новая (неакортэкс) і прамежкавая кара (якая складаецца з прамежкавай старажытнай і прамежкавай старой кары). Паверхня неакортэкса ў чалавека займае 95,6%, старой 2,2%, старажытнай 0,6%, прамежкавай 1,6%[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia