Кара (біялогія)

Кар́а — знешняя частка сцябла і кораня раслін, аддзеленая ад цэнтральнай часткі утваральнай тканкай (камбіем). Па кары ад лісця да каранёў і пладоў перамяшчаюцца пластычныя рэчывы. Кара абараняе расліну ад шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя, у ёй адкладваюцца розныя пажыўныя рэчывы. Кару многіх раслін выкарыстоўваюць як лекавую сыравіну.

Кара клёна японскага

Па фактуры і малюнку кару падзяляюць на:

Будова

Паводле будовы адрозніваюць першасную і другасную кару. Першасная кара - складаецца з двух слаёў: каленхімы (слой пад перыдэрмай) - механічнай тканкі, парэнхімы першаснай кары (можа выконваць функцыю назапашвання). Другасная кара - (ці луб, флаэма). Тыповая будова лубу: сітападобныя трубкі, клеткі-спадарожнікі, лубяная парэнхіма і лубяныя валокны. Лубяныя валокны ўтвараюць слой, які завецца цвёрдым лубам; усе астатнія элементы ўтвараюць мяккі луб.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya