Карлас Сааведра Ламас
Карлас Сааведра Ламас (ісп.: Carlos Saavedra Lamas, 1 лістапада 1878, Буэнас-Айрэс — 5 мая 1959, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі вучоны-правазнавец і палітык. У 1936 годзе стаў першым лацінаамерыканскім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. БіяграфіяСкончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса (1903) са ступенню доктара права. З’яўляўся прафесарам міжнароднага права, а таксама выкладаў правазнаўства і сацыялогію ва ўніверсітэце Ла-Платы. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1906 годзе, узначаліў грамадскую крэдытную службу. У 1908 быў абраны ў парламент Аргенціны, а ў 1915 быў прызначаны міністрам юстыцыі і грамадскага адукацыі. C 1932 па 1938 год займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Агусціна Педра Хуста. 3 жніўня 1932 г. у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнародных адносін, якія былі пакладзены ў аснову пакта Сааведра Ламаса 1933. У 1935 прыняў удзел ва ўрэгуляванні балівійскі-парагвайской канфлікту, стварыўшы прымірэнчую камісію з шасці нейтральных амерыканскіх дзяржаў, пры пасярэдніцтве якой у чэрвені 1934 года было заключана мірнае пагадненне. За свае міратворчыя заслугі ў 1936 годзе ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. У тым жа годзе быў абраны прэзідэнтам Лігі Нацый. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia