Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
![]() Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа (англ.: International Committee of the Red Cross; ICRC, фр.: Comité international de la Croix-Rouge) — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім свеце, зыходзячы з прынцыпу нейтральнасці і бесстароннасці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, з’яўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швейцарцам Анры Дзюнанам. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе. Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе агулам працуе больш за 12 тысяч чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах свету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. МКЧК быў тройчы узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах. У наступны час Прэзідэнт МКЧК — доктар філасофіі Якаб Келенбергер. МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў дзяржаў-удзельнікаў Жэнеўскіх канвенцый, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацый, а таксама грамадскіх і прыватных структур. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia