Карлес Кота
Карлес Кота Пахес (ісп.: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988, Фігерас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рода» з Вільярэаля. Клубная кар’ераВыхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі. У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб. У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»[2]. З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі. У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры. У жніўні 2023 года папоўніў склад «Роды». Міжнародная кар’ераПадчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia