Карлсбад (карная аперацыя)
Аперацыя «Карлсбад» (ням.: Unternehmen Karlsbad) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і цывільнага насельніцтва ў Круглянскім, Аршанскім, Талачынскім, Шклоўскім раёнах 10—23 кастрычніка 1942 года. Ход аперацыіАперацыя праводзілася сіламі 1-й матарызаванай брыгады СС, падраздзяленняў 638-га французскага пяхотнага і 14-га паліцэйскіх палкоў СС, 2 ахоўных батальёнаў, асобнага батальёна СС Дырлевангера, рэзервовай часці вермахта і спецыяльных каманд СС пад кіраўніцтвам обергрупенфюрэра СС, начальніка СС і паліцыі групы армій «Цэнтр» Баха-Зелеўскага. Група партызанскіх атрадаў пад камандаваннем С. Г. Жуніна і адзін з атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст» 20 кастрычніка 1942 года каля вёскі Гоенка Круглянскага раёна ўступілі ў бітву з карнікамі, прарваліся праз загараджальныя ланцугі і выйшлі за шашу Магілёў — Мінск. У гэтым баі загінула група камандзіраў брыгады «Чэкіст», карнікі страцілі параненымі і забітымі 89 чалавек. Карнікі не змаглі акружыць і знішчыць партызан. Былі праведзены расправы з цывільным насельніцтвам у вёсках Падар, Ваўкаўшчына, Задні Бор, Казёл, спалены вёскі Гоенка і Паляжаеўка, расстраляны 1051 чалавек з цывільнага насельніцтва. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia