Карл Францавіч Рулье
Карл Францавіч Рулье́[5] (фр.: Сarl (Karl) Rouillier (Rouille), руск.: Карл Францевич Рулье; 20 красавіка 1814 — 22 красавіка 1858) — расійскі вучоны, палеантолаг, заолаг, эвалюцыяніст, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1842). Біяграфія![]() Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і французскага імігранта. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і, потым у прыватных пансіёнах. З 1829 года выхаванец, з 1831 года студэнт Маскоўскага аддзялення Медыка-хірургічнай акадэміі. Акадэмію скончыў у 1833 годзе і быў зацверджаны лекарам першага аддзялення. З-а недахопу сродкаў паступіў на службу малодшым лекарам у рыжскі драгунскі полк. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку і па прапанове Г. І. Фішэра фон Вальдгейма заняў пасаду рэпетытара на кафедры заалогіі і мінералогіі Медыка-хірургічнай акадэміі. У 1937 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара медыцыны і адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю заняў пасаду захавальніка Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта, з 1940 года — яго дырэктара. У 1937 годзе абраны членам Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, пасаду сакратара якога займаў у 1840—1851 гадах. У 1840 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па заалогіі ў Маскоўскім універсітэце. З 1842 года экстраардынарны прафесар, з 1850 года ардынарны прафесар кафедры заалогіі физіка-матэматычнага аддзялення філасофскага факультэта. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па геалогіі, палеанталогіі, тэарэтычнай біялогіі, эвалюцыйным развіцці арганічнага свету. Заснавальнік навуковай школы заолагаў-эвалюцыяністаў. Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia