Кармісош
Кармісош (балг.: Кормисош) — хан Балгарыі з роду Вакіл з 753 па 756 год. З яго кіраваннем звязаны факты змянення кіруючай дынастыі Дула, пачатак крызісу Балгарскай дзяржавы і працяглыя бітвы з Візантыяй. У Імянніку балгарскіх ханаў пра яго сказана:
З прычыны таго, што не захавался дакладныя звестак існуюць 2 гіпотэзы чаму прадстаўнікі ханскага роду не працягнулі займаць месца кіраўніка: або хан Севар не пакінуў спадчынніка, або быў здзейснены першы з чаргі пераваротаў у Балгарскай дзяржаве і на прастол ўзышоў хан Кармісош. Нагодай да балгара-візантыйскіх канфліктаў сталі дзеянні імператара Канстанціна V па ўмацаванні і аднаўленню крэпасцей у Фракіі каля мяжы з Балгарыяй. Візантыя плаціла даніну Балгарыі яшчэ з часоў Тэрвела і хан Кармісош заявіў, што імператар павінен павялічыць даніну за кошт новых крэпасцей. Імператар адмовіўся, на што Кармісош адказаў паходам на Візантыю, што з іншага боку справакавала пачатак дзевяці паходаў імператара Канстанціна V на Балгарскае ханства. Балгарскія войскі дайшлі да Канстанцінопаля, у бітве каля якога войскі Кармісоша былі разбіты. Гэта хутчэй за ўсё і паслужыла прычынай спынення яго кіравання. Дакладных звестак няма, але хутчэй за ўсё ён быў зрынуты ў выніку перавароту. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia