Каламан I Асень
Каламан I Асень (балг.: Коломан I Асен, Калиман I Асен) (1234—1246) — балгарскі цар (1241—1246), празваны Царом-немаўлём. БіяграфіяКаламан (Каліман) застаўся пасля смерці свайго бацькі Івана Асеня II дзіцем сямі гадоў. Яго маці была венгерская прынцэса Ганна-Марыя. Ад імя малалетняга цара дзяржавай кіравала рэгенцтва. Пра паходжанне імя цара існуе некалькі гіпотэз. Паводле адной з іх, імя Каламан тлумачыцца венгерскім уплывам на балгарскі царскі двор у той перыяд. У ХІ-ХІІІ стагоддзях у Венгрыі і Аўстрыі быў шырока шанаваўся Св. Каламан (па-лацінску: Colomannus). У лісце Папы Інакенція IV балгарскаму цару Каламану І Асеню (ад 21 сакавіка 1245 г.) адрасат называецца: «Colomanno in Bulgaria»[1]. У 1241 г., напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, мадзьярскія дваране-змоўшчыкі забілі палавецкага хана Кацяна Тэртэра і яго сыноў (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[2], які пражываў у Пешце. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад хрысціянства і перайшла ў падданства да Каламана I[3]. Увосень 1242 (ці 1243) года Паўночная Балгарыя падверглася спусташэнню татарскімі атрадамі, якія вярталіся з Харватыі і Венгрыі на Волгу. Хан Батый прымусіў Тырнаўскае рэгенцтва выплачваць штогадовую даніну Залатой ардзе. У 1246 г. малалетні Каламан быў, хутчэй за ўсё, атручаны[4], па загадзе трэцяй жонкі Івана Асеня II — візантыйкі Ірыны. На прастол узышоў яе сын Міхаіл II Асень, таксама малалетні. Радаводнае дрэва Каламана Асеня
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia