Кароль-Дух
Кароль-Дух (польск.: Król-Duch) — няскончаная гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім ў 1845—1849 гг., якая з'яўляецца мастацкім выразам філасофскай сістэмы паэта, у аснове якой пакладзена думка аб непарыўным развіцці і ўдасканальванні чалавечага пачатку[1]. Першая частка была выдадзена ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (па-беларуску: Кароль-Дух Рапсодыя I). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных варыянтах, і з гэтае прычыны аднавіць першапачатковую задуму паэта ў асобным выданні паэмы было вельмі складана. Цяжкасці, звязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу, — між іншым метафізічная і парабалічная тэматыка працы — не дазваляюць называць «Караля-Духа» эпапеяй. Падобныя цяжкасці ўзнікаюць таксама і ў дачыненні да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, які называецца метафізічнай паэмай[крыніца?]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia