Карпілаўка (Акцябрскі раён)
Карпі́лаўка — былая вёска, цэнтр Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі з перадачай яму статуса райцэнтра. ГеаграфіяРазмяшчэннеРазмяшчалася на паўднёвым захадзе сучаснага Акцябрскага. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, уваходзіла ў Бабруйскі павет Мінскай губерні і належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай Б. А. Узлоўскаму. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Лапам, а ў 1867 годзе адышоў барону А. Я. Урангелю. З 1833 года ў вёсцы дзейнічаў касцёл, у 1863 годзе была адкрыта школа, якая спачатку размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, з 1906 года — ва ўласным будынку. У 1874 годзе разам з Рудабелкаю куплена генерал-маёрам О. Ф. Ліліенфельдам; з 1880-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Па стану на 1908 год у вёсцы былі праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, малітоўны дом, школа, цагельня, млын, уваходзіла ў Рудабельскую воласць Бабруйскага павета. ![]() Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — цэнтр сельсавета ў Рудабельскай воласці. У 1922 годзе, разам з перайменаваннем воласці ў Акцябрскую, Карпілаўскі сельсавет становіцца Акцябрскім. З 1924 года — у Глускім раёне. У 1931 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны дабраволец». З 28 чэрвеня 1939 года — цэнтр створанага Акцябрскага раёна. Падчас Другой сусветнай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. У красавіку 1942 года карнікі амаль цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (загінула больш за 600 чалавек). З 31 жніўня 1954 года — у складзе гарадскога пасёлка Акцябрскі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia