Карп Трафімавіч Саленік
Карп Трафімавіч Сале́нік[1] (7 чэрвеня 1811, г. Лепель — 19 кастрычніка 1851, Харкаў) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра. БіяграфіяНарадзіўся сям’і павятовага каморніка. Вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, але цяга да тэатра прывяла яго ў 1831 годзе ў Харкаўскую тэатральную трупу І. Ф. Штэйна, дзе ён уладкаваўся суфлёрам. Праз год пачаў працаваць артыстам гэтага тэатра. 3 1836 годзе Карп Саленік выступаў у трупе Л. Млаткоўскага. У далейшым працаваў у тэатральных калектывах Курска, Кішынёва. Але асноўная акцёрская дзейнасць Саленіка праходзіла ў розных гарадах Украіны. Трупы, у якіх выступаў наш зямляк, былі надзвычай папулярнымі. 3 поспехам ішлі п’есы, у якіх ён выконваў галоўныя ролі — Фамусава («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), Качкарова, Хлестакова, Бобчынскага, Добчынскага, Восіпа («Жаніцьба» і «Рэвізор» М. В. Гогаля), Выбарнага, Вознага, Чупрыны («Наталка-Палтаўка», «Салдат-чарадзей» П. Катляроўскага), Блазана («Кароль Лір» У. Шэкспіра) і іншых. Творчасць Саленіка насіла глыбока народны, сапраўдны нацыянальны характар. Сучаснікі К. Т. Саленіка — М. В. Гогаль, М. С. Шчэпкін, Т. Р. Шаўчэнка — далі высокую адзнаку майстэрству акцёра. Памёр у Харкаве, дзе і быў пахаваны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia