Карс
Карс (турэцк.: Kars, арм.: Կարս[2], асман. قارص[3]) — горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр іл Карс. З 928 па 961 гады — сталіца Армянскага царства Баграцідаў, з 961 па 1064 гады — сталіца армянскага Карскага царства. Гісторыя![]() Існуюць здагадкі, што Карс быў заснаваны ў IV стагоддзі, аднак, устойлівыя згадкі пра горад сустракаюцца ў армянскіх і візантыйскіх летапісах пачынаючы з IX стагоддзя[4]. Карс меў важнае значэнне ў дзяржаўным і грамадскім жыцці сярэднявечнай Арменіі, з’яўляўся цэнтрам правінцыі Вананд Айрарацкай вобласці. Горад таксама быў буйным цэнтрам рамяства і гандлю, праз яго ішлі шляхі міжнароднага гандлю. У 928—961 гг. з’яўляўся сталіцай Арменіі, у 961 годзе армянскі цар Ашот III пераносіць сталіцу ў Ані[5]. Пасля гэтага, у X—XI стст. Карс застаецца сталіцай армянскага Ванандскага, або Карскага царства (арм.: Կարս), якім кіруе малодшая галіна армянскай царскай дынастыі Баграцідаў. У канцы XI стагоддзя захоплены Візантыяй, а пазней — сельджукамі. У канцы XII стагоддзя разам з часткай Паўночнай Арменіі вызвалены Закаранамі і ў складзе іх уладанняў увайшоў у межы Грузінскага царства[6]. У XVI стагоддзі захоплены Турцыяй, якая ператварыла яго ў апорны пункт для распаўсюджвання свайго ўплыву на Закаўказзе. XIX стагоддзеПадчас руска-турэцкіх войнаў XIX стагоддзя крэпасць Карс стала адным з галоўных аб’ектаў барацьбы на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў. У 1807 годзе рускія войскі беспаспяхова штурмавалі Карс. ![]() У 1828 годзе горад быў узяты штурмам падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вернуты Турцыі па Адрыянопальскім дагаворы (1829). У 1855 годзе, падчас Крымскай вайны, турэцкі гарадскі гарнізон пад камандаваннем Ізмаіл-пашы адбіў напады рускіх войскаў, але пасля пяцімесяцовай аблогі капітуляваў з-за голаду. Па выніках Крымскай вайны, пры падпісанні мірнага дагавора горад вернуты Турцыі. Уваходжанне ў Расійскую імперыюУ лістападзе 1877 года Карс быў узяты рускімі войскамі ў выніку імклівага штурму і паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 года адышоў да Расіі. У 1878—1917 гг. Карс — цэнтр Карскай вобласці Расійскай імперыі. Наваколлі горада актыўна засялялі рускія перасяленцы — у прыватнасці, малакане. XX стагоддзеПаводле Брэсцкага дагавора 1918 года адышоў Турцыі разам з акругамі Батум і Ардаган. Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне туркі пакінулі Карс, і ў горад уступілі англійскія войскі. У маі Карс быў перададзены Рэспубліцы Арменіі, і значная колькасць армян вярнулася ў свой родны горад. У 1920 годзе Карс быў заняты турэцкімі войскамі. Паводле Карскага дагавора 1921 года ўвайшоў у склад Турцыі. Пад ціскам Савецкай Расіі Урад Арменіі быў вымушаны падпісаць Карскі дагавор 1921. 30 мая 1953 года СССР адмовіўся ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Турцыі, у прыватнасці, на горад Карс. КліматРазмешчаны на вышыні 1760 метраў, Карс мае горны клімат з рысамі кантынентальнага. Карс з’яўляецца адным з найбольш халодных гарадоў Турцыі. Зіма суровая, хоць адносна маласнежная, лета кароткае, з цёплымі, часам гарачымі днямі, але заўсёды халоднымі начамі. Вясна вельмі працяглая, замаразкі захоўваюцца аж да канца мая, але магчымыя нават у чэрвені. Восень надыходзіць рана. УніверсітэтыУ Карсе размешчаны Каўказскі ўніверсітэт (Kafkas Üniversitesi) — буйная вышэйшая навучальная ўстанова[7]. Насельніцтва![]() Напачатку ХIХ ст. тут было 850 дамоў, у тым ліку 600 армянскіх (71 %). Паводле перапісу Расійскай імперыі 1897 года насельніцтва горада 20 805 чалавек, з іх (па роднай мове) 10 305 (49.6 %) армяне, 3 483 (16.7 %) рускія (вялікаросы), 1 914 (9.1 %) украінцы (маларосы), 1 084 (5.2 %) палякі, 786 (3.7 %) туркі, 733 (3,5 %) грэкі і іншыя. Прычым практычна ўсе ўкраінцы, палякі і 79,3 % рускіх былі мужчынамі[8]. Пасля заваявання турэцкімі войскамі ў 1918—1920 гадах большая частка насельніцтва была забіта або сталі бежанцамі. У наш час 20 % насельніцтва горада складаюць этнічныя азербайджанцы[9]. Пражываюць азербайджанцы пераважна ў кварталах (махаля) Енімахаля і Істас’ён. Тут сярод азербайджанцаў вылучаюць наступныя групы: Мала Мусалылар, Каракіліселілер, Кулубеглілер і Чабанкерэлілердылер. Гэтыя назвы адлюстроўваюць назвы абласцей і сёлаў, адкуль яны паходзяць[10].
ТранспартБудуецца чыгунка ў Грузію, складнік чыгункі «Баку — Тбілісі — Карс». Пасля заканчэння будаўніцтва будзе пушчаны цягнік Стамбул-Тбілісі-Баку. Гарады-пабрацімыВядомыя асобыКарс у культуры
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia