Карскае мора
![]() Карскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Назва мора паходзіць ад назвы ракі Кара, якая ўпадае ў яго. Фізіка-геаграфічнае становішчаМора абмежавана паўночным узбярэжжам Еўразіі і астравамі: Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўночная Зямля, Гейберга. У паўночнай частцы мора знаходзіцца Зямля Візэ — востраў, адкрыты тэарэтычна ў 1924 годзе. Таксама ў мора знаходзяцца астравы Арктычнага інстытута, астравы Весцяў ЦВК. Мора размешчана пераважна на шэльфе. Шмат астравоў. Пераважаюць глыбіні 50—100 метраў, найбольшая глыбіня 620 метраў. Плошча 893 400 км². У моры ўпадаюць паўнаводныя рэкі: Об, Енісей, таму салёнасць моцна вагаецца. Карскае мора — адно з самых халодных мораў Расіі, толькі каля вусцяў рэк тэмпература вады летам вышэй 0 °C. Частыя туманы і штормы. Вялікую частку года мора пакрыта льдамі. У моры шмат рыбы: сігналы, голец, камбала і інш. Залівы: Байдарацкая губа. Галоўны порт — Дыксан. Праз Карскае мора праходзіць Паўночны марскі шлях. У 1965—1988 гадах у Карскім моры затопленыя шэсць ядзерных рэактараў савецкіх атамных падводных лодак і ўтылізаваныя дзесяць іншых ядзерных рэактараў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia