Паўночная Зямля
Паўно́чная Зямля́[1] (руск.: Северная Земля, да 1926 года — Зямля Імператара Мікалая II) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне на мяжы Каскага мора і мора Лапцевых. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Таймырскага Даўгана-Ненецкага муніцыпальнага раёна Краснаярскага края. Плошча архіпелага каля 37,6 тыс. км². Ад мацерыка аддзелены пралівам Вількіцкага. Незаселены. Каля паловы плошчы пакрыта ледавіковымі купаламі і шчытамі вышынёй да 965 м. Складзены пераважна асадкавымі (пясчанікі, даламіты, мергелі, сланцы) і вывергнутымі (дыябазы, граніты) пародамі. Клімат суровы, арктычны. На Паўночнай Зямлі знаходзіцца самая паўночная астраўная кропка Азіі — мыс Арктычны на востраве Камсамолец. Архіпелаг адкрыты 4 верасня 1913 года гідраграфічнай экспедыцыяй 1910—1915 гадоў Барыса Вількіцкага. Спачатку названы ўдзельнікамі экспедыцыі словам «Тайвай» (па першых складах экспедыцыйных ледаколаў «Таймыр» і «Вайгач»). Афіцыйная назва «Зямля Імператара Мікалая II» у гонар расійскага імператара архіпелаг атрымаў 10 (23) студзеня 1914 года, калі яна была абвешчана загадам № 14 марскога міністра. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia