новая Тараконіка са сталіцай Таракон, якая ахоплівала толькі паўночна-ўсходнюю частку Тараконскай Іспаніі,
Галецыя (сучасная Галісія і заходняя Астурыя, магчыма таксама ўсходняя Астурыя і Кантабрыя),
Карфагеніка са сталіцай у Новым Карфагене (Картахена).
Карфагеніка ахоплівала поўдзень былой Блізкай Іспаніі і Балеарскія астравы. Паўночная граніца праходзіла на поўнач ад гарадоў Сегабрыга, Сегонтыя (Сігуэнса), Уксама (Осма), Клунія (Карунія-дэль-Кандэ) і Палантыя (Паленсія). Граніцу з Галецыяй утварала рака Эсла. Адміністрацыйны падзел заставаўся нязменным да канца рымскага панавання ў V стагоддзі, толькі ў канцы IV стагоддзя Балеары сталі асобнай правінцыяй.
Літаратура
Patrick Le Roux: L’armée romaine et l’organisation des provinces ibériques d’Auguste à l’invasion de 409, Paris 1982, S. 364ff.
Ángel Montenegro Duque / José María Blázquez Martínez: Historia de España, hrsg. Ramón Menéndez Pidal / José María Jover Zamora, Bd. 2: España romana, Madrid 1982, S. 260f.; Claudio Sánchez-Albornoz: Divisiones tribales y administrativas del solar del reino de Asturias en la época romana, in: ders., Orígenes de la nación española, Bd. 1, Oviedo 1972, S. 99f. (und Karte).
Franz Braun: Die Entwicklung der spanischen Provinzialgrenzen in römischer Zeit, Berlin 1909, S. 126—128.