Карцыналогія![]() Карцыналогія (ад стар.-грэч.: καρκίνος — рак, і стар.-грэч.: λόγος — слова, вучэнне) — навука аб ракападобных, раздзел артрападалогіі і заалогіі. Ракападобныя — буйная (ня менш за 100 000 відаў) і практычна важная група членістаногіх, таму вывучэннем ракападобных займаецца значная колькасць заолагаў і эколагаў розных спецыяльнасцей. Сярод спецыялістаў па ракападобных існуе спецыялізацыя — буйнымі або практычна важнымі групамі займаюцца раздзелы карцыяналогіі. Так, капеподаў вывучае капепадалогія, кладацэраў — кладацэралогія. Па дадзеных раздзелах праводзяцца рэгулярныя міжнародныя сымпозыюмы. Верагодна, самым знакамітым з карцыёлагаў быў Чарлз Дарвін, вузкай спецыяльнасцю якога была сістэматыка і марфалогія вусаногіх ракападобных (атрада Cirripedia). Кангрэсы
Таварыствы
Часопісы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia