Фізічная антрапалогіяФізічная антрапалогія, або біялагічная антрапалогія - галіна біялогіі, якая вывучае паходжанне і эвалюцыю фізічнай арганізацыі чалавека. ЭтымалогіяТэрмін "антрапалогія" узнік у Старажытнай Грэцыі, дзе першапачаткова азначаў сукупнае вывучэнне чалавека і яго цела пераважна ў медыцынскіх мэтах. Аднак пазней набыў значэнне даследавання духоўнага свету. У кан. XVIII - XIX ст. зноў адрадзілася цікавасць да вывучэння фізічных уласцівасцяў чалавека, у першую чаргу чалавечых рас. Спрэчкі аб расавых адрозненнях людзей мелі важнае значэнне ў грамадскіх дыскусіях аб адмене рабства, эвалюцыйным вучэнні і развіцці сацыялогіі і гісторыі. Як навука і самастойная галіна біялогіі склалася да кан. XIX ст. Асноўныя напрамкі фізічнай антрапалогіі
Практыка даследавання чалавекаФізічная антрапалогія абапіраецца на шэраг практычных метадаў і напрамкаў даследавання чалавека, у тым ліку на антрапаметрыю (вымярэнне чалавечага цела), аданталогію, малекулярную біялогію, якая аналізуе генетыку і асаблівасці чалавечага арганізму на малекулярным узроўні, асцеалогію (вывучэнне костак і шкілета чалавека), нейрабіялогію, неўралогію, біяхімію, а таксама метады і дадзеныя іншых навуковых дысцыплін (палеанталогія, фізіка, хімія, гісторыя, археалогія, сацыяльна-культурная антрапалогія і г. д.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia