Карэлічы (балота)

Карэ́лічы, або Талае балота, Баркі — балота нізіннага тыпу на паўночным усходзе Навагрудскага, поўначы Карэліцкага, поўдні Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці і паўночным захадзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў Жоўта-Нёманскі і Шубіна-Нёманскі. Плошча балота складае 17,5 тыс. га. У межах прамысловага пакладу 8,7 тыс. га. Глыбіня торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць сапрапель. Асушаная частка выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнік, месцамі драбналессе з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўночная частка балота ў межах Налібоцкіх лясоў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya