Сэрвач (прыток Нёмана)
Сэрвач — рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана на тэрыторыі Баранавіцкага (пачынаецца каля вёскі Сялявічы), Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. Асноўныя прытокі — Петухоўка, Карчоўка, Нёўда, Рута (злева). НазваАснова Serv- у літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (азёры), Sarva (рака) звязаная з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»[1]. Далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[2]. Калі Сэрвач — назва з дзвюх асноў, дык другая аснова Ak- як і ў назвах Нарач, Іслач і падобных. Яна звязаная з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[3]. Такая семантыка мела развіцца са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[4]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака. У двухасноўных гідронімах тыпу Іслач ці Нарач ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)[5] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[6] — як у гідронімах Жукопа або Ясельда. Назву Сэрвач можна перадаць як «Рака, што струменіць». АпісаннеДаўжыня ракі 63 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Плошча вадазбору 770 км². Даліна ў вярхоўі шырынёй 0,3—0,5 км, у сярэднім цячэнні 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная або лугавая, пераразаюць меліярацыйнымі каналамі, у вярхоўі шырынёй 50—100 м, у сярэднім цячэнні 400—600 м, у вусці 2—1 км. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні каналізаванае; у вярхоўі рака зарэгулявана вадасховішчам Кутаўшчына. Берагі супясчаныя, радзей тарфяністыя, часцей крутыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку дэкады сакавіка, сярэдняе перавышэнне ўзроўню вады каля вёскі Беразавец дасягае 2 м. На беразе ракі археалагічныя помнікі — каля вёскі Панямонь паселішчы першабытных людзей 4—2-га тысячагоддзяў да н.э., у гарадскім пасёлку Гарадзішча і каля вёскі Сёгда гарадзішча IX—XIII ст. Каля вёскі Карчоўка помнік садова-паркавага мастацтва — Туганавіцкі парк (XVIII ст.), каля парку валун — Камень філарэтаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia