Касмічная опера

Касмічная опера, касмаопера (ад англ.: space opera) — адзін з паджанраў прыгодніцкай навуковай фантастыкі, які звычайна вызначаецца па фармальных прыкметах: дзеянне адбываецца ў касмічнай прасторы і/або на іншых планетах (у Сонечнай сістэме або за яе межамі) ва ўмоўным (звычайна экзатычным) антуражы і зазвычай уключае ў сябе канфлікт між апанентамі, якія прымяняюць магутныя (часам цалкам выдуманыя) тэхналогіі; персанажы падкрэслена гераічныя, а маштабы іх дзей абмежаваны толькі фантазіяй аўтараў. Лічыцца, што галоўнае адрозненне касмічнай оперы ад «цвёрдай» навуковай фантастыкі[en] заключаецца ў поўнай або частковай адмове ад навуковага абгрунтавання таго, што адбываецца, на карысць маштабнасці, шматпланавасці, каларытнасці і «эпічнасці».

Першапачаткова творы гэтага жанру былі чыста забаўляльнымі, а тэрмін выкарыстоўваўся ў негатыўным сэнсе, але пазней прыёмы «касмічнай оперы» ўвайшлі і ў арсенал аўтараў мастацка значнай фантастыкі.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya