Прэмія Х’юга (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953. Названа ў гонар Х’юга Гернсбека (англ.: Hugo Gernsback), заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society).
Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 яна стала штогадовай.
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ракеты, якая ўзлятае.
Патрабаванні
У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:
- Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным.
- Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзены на яе.
- Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.
Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»).
«Рэтра-Х’юга»
Ад 1996 творы 50, 75 і 100-гадовай даўніны пачалі адзначаць прэміяй «Рэтра-Х’юга». Арганізатары тлумачаць такое рашэнне тым, што навуковая фантастыка з'явіўся задоўга да з'яўлення прэміі Х'юга, таму многія вядомыя творы ў гэтым жанры не мелі шанс быць адзначаны гэтай узнагародай. Каб выправіць гэта, быў уведзены рэтра-варыянт прэміі[1].
Намінацыі
Прэмія Х’юга па стане на 2025 уручаецца ў 17 намінацыях.
Намінацыя па-беларуску
|
Арыгінальная назва намінацыі
|
Уручаецца з
|
Апісанне
|
Налепшы раман
|
Best Novel
|
1953
|
Мастацкія творы аб’ёмам 40 000 слоў і больш
|
Найлепшая аповесць
|
Best Novella
|
1968
|
Творы аб’ёмам ад 17 500 да 40 000 слоў
|
Найлепшае кароткая аповесць
|
Best Novelette
|
1955
|
Творы аб’ёмам ад 7 500 да 17 500 слоў
|
Найлепшае апавяданне
|
Best Short Story
|
1955
|
Творы аб’ёмам менш за 7 500 слоў
|
Найлепшая серыя
|
Best Series
|
2017
|
Цыклы твораў
|
Найлепшая звязаная праца
|
Best Related Work
|
1980
|
Немастацкія або тэматычна значныя творы, звязаныя з фантастыкай
|
Найлепшы графічны твор або комікс
|
Best Graphic Story or Comic
|
2009
|
Творы ў графічнай форме
|
Найлепшая пастаноўка (доўгая і кароткая формы)
|
Best Dramatic Presentation (Long and Short Forms)
|
1958
|
Экранізаваныя або пастановачныя творы, з 2003 года падзеленыя паводле працягласці
|
Найлепшы паўпрафесійны часопіс
|
Best Semiprozine
|
1984
|
Паўпрафесійныя фантастычныя часопісы
|
Найлепшы аматарскі часопіс
|
Best Fanzine
|
1955
|
Непрафесійныя (аматарскія) выданні
|
Найлепшы прафесійны рэдактар (доўгая і кароткая формы)
|
Best Professional Editor (Long and Short Forms)
|
1973
|
Рэдактары мастацкіх твораў; з 2007 года падзел на раманных і анталагійных рэдактараў
|
Найлепшы прафесійны мастак
|
Best Professional Artist
|
1953
|
Мастакі, што прафесійна працуюць у галіне фантастыкі
|
Найлепшы мастак-аматар
|
Best Fan Artist
|
1967
|
Мастакі-аматары
|
Найлепшы пісьменнік-аматар
|
Best Fan Writer
|
1967
|
Пісьменнікі-аматары
|
Найлепшая фанкаст
|
Best Fancast
|
2012
|
Аўдыявізуальныя фанацкія перадачы (напрыклад, падкасты)
|
Найлепшая гульня або інтэрактыўны твор
|
Best Game or Interactive Work
|
2021
|
Відэа- і настольныя гульні або інтэрактыўная проза
|
Успрыманне
Прэмія Х’юга з’яўляецца важнай у літаратурным асяроддзі і сярод назіральнікаў. Напрыклад, Los Angeles Times характарызуе яе як «адну з самых прэстыжных узнагарод у галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі»[2]. Пра гэту прэмію Wired піша як пра «вядучую ў жанры навуковай фантастыкі»[3].
На вокладках кніг пераможцаў часта размяшчаюць афіцыйны лагатып прэміі з мэтай прыцягнуць большую ўвагу чытачоў[4].
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі