Касмічная праграма БеларусіБеларуская касмічная праграма пачата ў 2007 годзе. У яе рамках першы спадарожнік быў запушчаны ў 2012 годзе. Выканаўчы орган — Беларускае касмічнае агенцтва (з 2015). Раней работу курыравала Акадэмія навук. ПерадгісторыяПершыя работы над касмічным апаратам у Рэспубліцы Беларусь пачаліся ў 2003 годзе ў супрацоўніцтве з расійскімі ЗАТ «ЦНИИМАШ-Экспорт» і РКК «Энергия» (спадарожнік «БелКА»). Праект быў беларускім, але спадарожнік створаны на расійскіх вытворчых магутнасцях. Запуск адбыўся 26 ліпеня 2006 года, але ён апынуўся няўдалым з-за ракеты-носьбіта, і апарат быў разбураны[1]. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта 14 чэрвеня 2007 года, зацверджаным пастановай Савета Міністраў 14 кастрычніка 2008 года, сфарміравана Беларуская касмічная праграма[2]. Першы этап (2008—2012)У перыяд 2008—2012 гадоў рэалізоўваліся навуковыя даследаванні, навукова-тэхнічныя распрацоўкі, арганізацыйныя, кадравыя і іншыя мерапрыемствы. Каардынатарам усёй дзейнасці стала Акадэмія навук Беларусі. Ажыццяўлялася работа над 11 падпраграмі. Сярод іх[2]:
З запускам спадарожніка БКА 22 ліпеня 2012 года Беларусь увайшла ў лік касмічных дзяржаў[3]. 1 лістапада 2013 года Генеральная Асамблея ААН прыняла краіну ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах[1]. Другі этап (2013—2017)Другі этап ставіцца да 2013—2017 гадоў. Яго канцэпцыю распрацавала НАН Беларусі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання і арганізацыямі. Работы праводзіліся зыходзячы з аналізу атрыманага і наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, а таксама на падставе вынікаў выканання першага этапу праграмы. Разглядаліся прапановы, на падставе якіх былі выпрацаваны 4 асноўныя напрамкі[2]:
Фінансаванне другога этапу праводзілася на сродкі рэспубліканскага бюджэту (інавацыйных фондаў органаў дзяржкіравання і Нацыянальнай акадэміі навук), а таксама бюджэту Саюзнай дзяржавы. Не выключалася прыцягненне пазабюджэтных сродкаў, выкарыстанне крэдытаў банкаў і прамых замежных інвестыцый[2]. У студзені 2016 года пачаў сваю працу ў космасе беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік «Белінтэрсат-1», разлічаны на забеспячэнне доступу ў Інтэрнэт, а таксама перадачу тэлевізійных і радыёсігналаў. «Белінтэрсат-1» быў запушчаны з кітайскага касмадрома Січан[1]. Наступнае развіццёУ верасні 2018 года Беларусь прыняла 31-ы Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў[1]. У пачатку 2020 года было абвешчана аб планах запуску другога беларускага спадарожніка ў 2021 годзе. 31 жніўня 2020 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб запуску спадарожніка. Яго распрацоўка і стварэнне вядзецца супрацоўнікамі, студэнтамі і аспірантамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4][5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia