Пеленг (кампанія)
ААТ «Пеленг» — беларуская кампанія па распрацоўцы і вытворчасці оптыка-электроннай прадукцыі ваеннага і грамадзянскага прызначэння, вядучая кампанія галіны ў Рэспубліцы Беларусь[2]. ГісторыяДатай заснавання прадпрыемства лічыцца 19 снежня 1974 года, калі была праведзена рэарганізацыя БелОМА (Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання): са складу мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава было выдзелена ў якасці самастойнага прадпрыемства Цэнтральнае канструктарскае бюро аптычнага прыборабудавання (ЦКБАП) з вопатнай вытворчасцю. ЦКБАП было створана на базе Цэнтральнага канструктарскага бюро прыборабудавання, створанага ў 1971 годзе на базе вопытна-канструктарскага бюро Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1975 годзе ЦКБАП было перайменавана ў ЦКБ «Пеленг». Першапачаткова прадпрыемства ўваходзіла ў сістэму Міністэрства абароннай прамысловасці СССР, у незалежнай Рэспубліцы Беларусь прадпрыемства ўвайшло ў сістэму Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе яно было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства[2][3][4]. Доўгі час уваходзіла ў склад аб’яднання «БелОМА»[5] У 2010-я гады «Пеленг» прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і вытворчасці першага беларускага спадарожніка «БелКА»[6][7]. У 2017 годзе паведамлялася пра гатоўнасць «Пеленга» і «Інтэграл» вырабляць новыя спадарожнікі[8]. У 2012—2013 гадах паведамлялася пра перамовы, якія тычыліся планаў куплі пакета акцый «Пеленга» Раскосмасам[9]. Станам на 2019 год 48,9356% акцый ААТ было за дзяржавай, астатнія акцыі былі размеркаваны паміж 1639 акцыянерамі (1 юрыдычнай асобай і 1638 фізічнымі асобамі: у асноўным топ-менеджарамі і супрацоўнікамі прадпрыемства). У 2019 годзе выручка кампаніі склала 176,1 млн руб., чысты прыбытак — 44,4 млн руб. (20,5 млн долараў). 76,56% выручкі было атрымана ад вытворчасці прыбораў у вырабаў, 20,48% — ад навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2018 годзе кампанія выплаціла больш за 26 млн руб. дывідэнтаў (каля 12 млн долараў), або 600,6 руб. на акцыю; у 2019 годзе — 10,6 млн руб. дывідэндаў, або 244,57 руб. на акцыю. У 2018 годзе на прадпрыемстве працавала 2030 чалавек, у 2019 годзе — 1995 чалавек. У 1-м квартале 2016 года «Пеленг» увайшоў у дзясятку найбольш прыбытковых ААТ у краіне[10]. Санкцыі2 снежня 2021 года ААТ «Пеленг» было ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША[11] і Канады[12]. Пасля ўварвання Расіі на Украіну у 2022 годзе кампанія трапіла пад санкцыі ўсіх краін Еўрасаюза, бо яна «вырабляе і пастаўляе камплектуючыя для вытворчасці расійскай артылерыі і ваеннай тэхнікі (у прыватнасці, БТР-82А), якая выкарыстоўваецца расійскімі войскамі ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны»[13][14]. Па аналагічным падставам кампанія трапіла пад санкцыі Швейцарыі, Японіі і Новай Зеландыі[15][16]. 12 мая 2023 года санкцыі супраць кампаніі ўвяла Украіна[17], у жніўні таго ж года да іх далучылася Вялікабрытанія[18]. У лютым 2024 года санкцыі супраць «Пеленга» ўвёў ЕС[19]; у пачатку сакавіка да гэтага пакета санкцый далучыліся Швейцарыя[20], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[21], а ў красавіку таго ж года ЗША пашырылі свае санкцыі на некаторых кіраўнікоў «Пеленга»[22]. 24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў санкцыйны спіс Аўстраліі[23]. ВытворчасцьСтанам на 2021 год кампанія выпускае метэаралагічнае абсталяванне (асобныя прыборы і комплексныя аўтаматызаваныя сістэмы), прыборы для выкарыстання ў касмічных апаратах, спецыяльную оптаэлектроніку, абсталяванне для крыміналістыкі і бяспекі (мікраскопы параўнання, мабільныя комплексы сігналізацыі і відэаназірання)[24]. Сярод распрацовак «Пеленга» — сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага дазволу[2]. Большая частка прадукцыі экспартуецца ў Расію і краіны Блізкага Усходу[25]. Прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе прыборы навядзення для розных узбраенняў, спецыялізуючыся на процітанкавых ракетных комплексах: беларуска-ўкраінскіх «Скіф» і «Шэршань», а таксама для расійскай самаходнай «Хрызантэмы-С»[26][27][28]. У 2020 годзе «Пеленг» распрацаваў артылерыйскі метэабалістычны комплекс АМК-1[29]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia