Касцянец валасападобны
Касцянец валасападобны (Asplenium trichomanes) — шматгадовая папараць сямейства касцянцовыя (Aspleniaceae). МарфалогіяПапараць вышынёй 5-15 см. Лісткі (ваі) пёрыстыя з цёмна-бурым бліскучым хвосцікам і стрыжнем. Долі ліста зваротнаяйкападобныя, утвараюць вузкую аблямоўку па два бакі стрыжня. Споры спеюць у ліпені-жніўні. РаспаўсюджаннеРасце пераважна ў горных сістэмах Сярэдняй і Усходняй Еўропы, аднак распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Таксама выяўленыя ізаляваныя асяродкі ў Азіі (Індыя, Шры-Ланка) і Паўночнай Амерыцы, асобна Канадзе. ЭкалогіяРасце на зацененых скалах і ў цяснінах субальпійскага і альпійскага паясоў да вышыні 1500-1600 м над узроўнем мора. ВыкарыстаннеВід выкарыстоўваюць у ландшафтнай архітэктуры для фарміравання альпійскіх горак. У народнай медыцыне лісце гэтай расліны ўжывалі супраць выпадзення валасоў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia