Касцёл Карла Барамея (Пінск)
Касцёл Святога Карла Барамея — каталіцкі храм у Пінску, першапачаткова з'яўляўся касцёлам кляштара ордэна камуністаў. Гісторыя![]() У адпаведнасці са статутам, члены ордэна жылі абшчынай (камунай) і мелі агульную касу даходаў. На тэрыторыі Беларусі кляштар ордэна камуністаў існаваў толькі ў Пінску. У Пінску члены ордэна асталяваліся дзякуючы дапамозе маршалка Вялікага княства Літоўскага Яна Караля Дольскага і яго жонкі Ганны, якія ў 1695 г. ахвяравалі на будаўніцтва кляштара пляц і 50 000 польскіх злотых. На гэтыя сродкі на ўсходняй ускраіне горада, якая атрымала назву Каралін, быў пабудаваны драўляны кляштар з касцёлам. У 1770 г. на месцы драўлянага на сабраныя і ахвяраваныя сродкі члены ордэна пачалі будаўніцтва новага мураванага храма. Узвядзенне касцельнага будынка было завершана ў асноўным да 1782 г., аднак асвячэнне яго пад тытулам Святога Карла Барамея, як сведчаць дакументальныя крыніцы, адбылося толькі ў 1784 г. У канцы XVIII ст. ордэн камуністаў прыйшоў у заняпад. Многія яго кляштары былі закрыты, а манахі размеркаваны па розных парафіях. Пасля закрыцця кляштара касцёл стаў прыпісным[1], але да 1860 г. знаходзіўся ў запушчаным стане — не было сродкаў на яго рамонт. Толькі пасля збору добраахвотных ахвяраванняў гэта пытанне было паспяхова вырашана: сцены касцёла пабялілі ўнутры і звонку, а адрамантаваны дах накрылі новай чарапіцай. Нанава адрамантаваны касцёл быў асвячоны пад назвай Святой Тройцы. Ён амаль не быў пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і дзейнічаў да 1960 г. Пасля закрыцця касцёла ў 1960-я гг. ён выкарыстоўваўся рознымі арганізацыямі. У 1980 г. у будынку былі праведзены рэстаўрацыйныя работы. Цяпер будынак былога касцёла выкарыстоўваецца для размяшчэння мастацкіх выставак і правядзення музычных вечароў. У 2013 годзе будынак быў адрэстаўраваны[2] АрхітэктураБудынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аднанефавы храм, без вылучанай апсіды. З боку галоўнага фасада да касцёла далучаецца двух'ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Таўшчыня сцен у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя з іх прарэзаны невялікімі арачнымі вокнамі і расчлянёны лапаткамі. Інтэр'еру залы надае ўрачыстасць і манументальнасць высокае крыжовае скляпенне. У нартэксе[3] касцёла зроблены галерэя (хоры) і лесвіца, якая ўмуравана ў моцную сцяну званіцы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia