Гелена Скірмунт
Гелена Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў. Біяграфія![]() ![]() Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825 годзе. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 годзе налічваў 621 душу, а ў 1841 годзе — 817. Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[4]. У 1844—1845 гадах падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага. У 1863 годзе за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876). ![]() ![]() Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. На яе магіле пастаўлены помнік з белага мармуру. Аналагічны па форме помнік, але з чырвонага каменю, пастаўлены на магіле яе дачкі Канстанцыі. Сям’яУ 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[5]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia