Касцёл Маці Божай Анёльскай (Мяжаны)
Касцёл Маці Божай Анёльскай — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Мяжаны (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць). Знаходзіцца ў цэнтры паселішча. Стары касцёлПершы вядомы касцёл пад тытулам Маці Божай Анёльскай быў драўляны, будаваўся на працягу 1923—1928 гадоў па праекту віленскага архітэктара Ю. Клоса[1]. У пабудове былі выкарыстаны характэрныя народныя рысы, уласцівыя драўляным збудаванням гэтай мясцовасці. Галоўная кампазіцыя касцёла засноўваецца на прамавугольным будынку, да якога далучаны бакавыя алтары, пакрытыя гонтаю. Увесь дах касцёла, над якім узносіліся дзве рознавялікія васьмікутныя вежачкі, таксама быў пакрыты тонкай гонтаю. Будынак касцёла згарэў у 1985 годзе ад удару маланкі[2][3]. Новы касцёлЗ 1992 года шлі аднаўленчыя работы і на пачатку XXI стагоддзя на тым жа месцы быў пабудаваны новы касцёл з чырвонай цэглы. Будынак паўтарае арыгінальны аб’ём папярэдняга драўлянага касцёла. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia