Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)
Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага. Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Архітэктура![]() Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр'ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia