Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў (Бараўляны)
Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў — каталіцкі мураваны храм у аграгарадку Лясны Мінскага раёна Мінскай вобласці. Парафіяй апякуюцца Салезіяне. Гісторыя![]() Парафія існуе з 2001 года, дзейнічае драўляная капліца. У 2006 годзе дзякуючы новаму пробашчу кс. Казіміру Шыдэлко распачалось будаўніцтва цэнтра ў які ўваходзіць дом для салезіянаў, катэхетычныя класы, араторый для моладзі, спартыўная зала. 20 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо[1]. У кастрычнку 2018 года распачылось будаўніцтва новага касцёла з цэглы ў аднолькавым стылі з ужо ўзведзенымі манаскім домам салезіянаў і араторыем, якія знаходзяцца ў адным будынку. АрхітэктураАбрысы касцёла нагадваюць неагатычныя кляштар, у алтарнай частцы ўзнясецца высокая вежа са шпілем, увенчаным крыжам, што ў сакральным будаўніцтве з’яўляецца сімвалам збаўлення. Пад вежай знаходзіцца капліца з абразом Маці Божай Бараўлянскай Успамогі Верных[2]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia