Сіняло

Вёска
Сіняло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 221 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223017
Аўтамабільны код
5
Сіняло на карце Беларусі ±
Сіняло (Беларусь)
Сіняло
Сіняло (Мінская вобласць)
Сіняло

Сіняло́[1] (трансліт.: Sinialo, руск.: Синело) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У пісьмовых крыніцах вядома з 1555 года, належала маёнтку Лошыца, уласнасць князёў Друцкіх-Горскіх па князях Жаслаўскіх[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Синило, Синин[2]. Пасля 1567 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1598, 1599 гадах уласнасць князя К. Ф. Друцкага-Горскага.

У 1772 годзе вёска, уласнасць Юзафа Прушынскага, належала маёнтку Каралішчавічы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска і карчма каля гасцінца МенскІгумен, уласнасць Станіслава Прушынскага і Каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі.

У другой палове XIX стагоддзя частку купіў Карнэлій Пялікша, сяляне рабілі паншчыну для маёнтка Горкі. У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць Карнэлія Пялікшы і Прушынскіх.

Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. За ўдзел і кіраваннем паўстаннем 1863 года маёнткі Пялікшы Горкі-Абчак і Сіняло былі канфіскаваныя расійскімі ўладамі, сам ён пазбег пакарання праз эміграцыю. Паводле вопісу маёнтка Сіняло ад 21 сакавіка 1864 года, было 1340 дзесяцін зямлі, 2 карчмы, бровар, стайня, жылыя і гаспадарчыя пабудовы і інш., 1299 рублёў сярэдняга гадавога прыбытку[3]. У 1869 годзе колішнім маёнткам Пялікшы валодаў Лучынскі[4].

У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча. У другой палове XIX стагоддзя ў Сініле жылі выключна каталікі[4]. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін. Паводле перапісаў 1908 года было 3 населеныя пункты — Сіняло, двор Пялікшы; вёска Сіняло Прушынскай; Сіняло, двор Фрыбеса[5].

У 1913 годзе адным з маёнткаў Сініло валодалі спадкаемцы Уладзіміра Лучынскага, было 515 дзесяцін зямлі[6].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1930-х гадах больш з 20 вяскоўцаў было рэпрэсавана[7][8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета, пасля — у склад Абчацкага сельсавета[9].

Насельніцтва

  • 1772 год — 51 двор, 215 жыхароў
  • 1800 год — 57 двароў, 359 жыхароў
  • 1897 год — 86 двароў, 541 жыхар
  • 1908 год[5]:
    • Сіняло, двор Пялікшы — 41 двор, 273 жыхары
    • Сіняло, вёска Прушынскай — 17 двароў, 136 жыхары
    • Сіняло, двор Фрыбеса — 14 двароў, 94 жыхары
  • 1917 год[10]:
    • Сіняло (Пялікшы) — 107 двароў, 613 жыхароў, з іх 220 беларусаў, 22 велікарусы, 338 палякаў, 33 іншай нацыянальнасці (не яўрэі ці ўкраінцы)
    • Сіняло (Прушынск.) — 18 двароў, 121 жыхар, з іх 86 беларусаў і 35 палякаў
  • 1997 год — 95 двароў, 220 жыхароў
  • 2009 год — 162 жыхары
  • 2019 год — 221 жыхар[11]

Славутасці

Касцёл Маці Божай Зоркі Евангелізацыі

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сініло́
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 234.
  3. Матвейчык Д. 2016, с. 458—459.
  4. а б SgKP 1889, s. 620.
  5. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 182—183.
  6. Nad Świsłoczą 1914, s. 102.
  7. Списки жертв. base.memo.ru. Праверана 3 ліпеня 2025.
  8. Списки жертв. base.memo.ru. Праверана 3 ліпеня 2025.
  9. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  10. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 103.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 3 ліпеня 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya