Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Лоск)

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Касцёл у 2024 г.
Касцёл у 2024 г.
54°16′02″ пн. ш. 26°26′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лоск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства Беларусі
Дата пабудовы 1930 год
Глобус Беларусі globustut.by/losk/index.…
Map

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — у вёсцы Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры вёскі, на ўзгорку. Не дзейнічае.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1930 годзе з драўлянага бруса.

Архітэктура

Твор народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над 5-гранным прырубам апсіды з невялікай сакрысціяй. Плоскасны галоўны фасад завершаны 3-вугольным шчытом, у тымпане якога прарэзана арачнае акно, якое расчляняе прафіляваны карніз. Уваход вырашаны шырокім прамавугольным праёмам. Неашаляваныя сцены рытмічна падзелены вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу выступаюць хоры, на якія вядзе лесвіца бакавой клеці.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya