Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сар’я)
Сар'янскі касцёл, або Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ці Царква Успення Прасвятой Божай Маці[1][2] — спачатку каталіцкі, потым праваслаўны храм у вёсцы Сар'я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік сакральнай архітэктуры рэспубліканскага ўзроўню. Помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя, адзін з самых выразных неагатычных храмаў у Беларусі, пабудаваны з чырвонай цэглы. У народзе празваны каменны крышталь ці каменныя карункі[3]). Гісторыя![]() ![]() Узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар’янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла с жыцця[3]. Аўтар праекта — прускі архітэктар Густаў Шахт. Яму была пастаўлена няпростая задача. Ігнат, які сумаваў па маладой жонцы, хацеў бачыць храм увасабленнем яе прыгажосці і выразам усёй глыбіні яго пачуццяў[3]. У якасці архітэктурнага стылю была выбрана модная ў тыя часы неаготыка («Віктарыянскі стыль»). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла. У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным. У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У канцы 1980-х гадоў храм часткова рэканструяваны, але адноўлены не да канца. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у царкве аднавіліся набажэнствы. Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я. Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень. Стан на 2009: разбурана званіца, згубленыя фрагменты знешняга выгляду будынка ў яго верхняй частцы, пацьмянеў мур з характэрнай чырвонай цэглы. Праводзяцца рэстаўрацыйныя працы, тэрміны іх завяршэння невядомыя[3]. Стан на 2013: рэстаўрацыйныя работы завершаны, у храме ўсталяваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўронні . Архітэктура![]() ![]() У плане касцёл мае прамавугольную форму, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступеньчатая, трохчасткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровая вежачкі на пяцігранных рабрыстых контрфорсах. Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском с скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб'ёму з апсідай вылучаюць двухчасткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі. Унутры асноўнае памяшканне перакрыта крыжовымі скляпеннямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нярвюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з арачнай балюстрадай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia