Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Смальяны)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — помнік архітэктуры позняга барока, знаходзіцца ў цэнтры вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). ГісторыяДамініканскі кляштар пры касцёле ў Смальянах быў заснаваны 20 сакавіка 1680 г. на сродкі ўладальніка мястэчка князя Гераніма Сангушкі. Комплекс кляштарных пабудоў першапачаткова быў драўляны. Пасля смерці ў 1729 г. сваёй жонкі Марыі Ганны Любамірскай князь Павел Кароль Сангушка пабудаваў у Смальянах для ксяндзоў-дамініканцаў новы драўляны касцёл, а ў 1734 г. — драўляны кляштар. Мураваны касцёл быў узведзены ў 1786 г. коштам князя Гераніма Сангушкі, сына Паўла Караля. Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасова з касцёлам, аднак будаўніцтва яго было скончана толькі на пачатку XIX ст. Да 1832 г. у кляштарным будынку жылі манахі-дамініканцы, тут жа размяшчалася і невялікая парафіяльная школа. У 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Касцёл быў пераўтвораны ў парафіяльны, у кляштарным будынку размясцілася плябанія. У 1837 г. у ёй быў зроблены новы гонтавы дах. У жніўні 1853 г. у Смальянах здарыўся пажар, у якім пашкоджаны кляштарныя пабудовы. На плябаніі агнём быў знішчаны дах, адноўлены ў 1854 г. К канцу XIX ст. будынкі былога кляштара прыйшлі ў заняпад. У 1898 г. на прыватныя ахвяраванні пабудовы плябаніі былі капітальна адрамантаваны. У наступным годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы ўмацавалі падмуркі касцёла і ўпрыгожылі яго інтэр'еры. У 1903 г. на двары плябаніі былі пабудаваны новыя вазоўня і лядоўня. У 1920-я гг. касцёл у Смальянах быў закрыты, у памяшканнях былога кляштара размяшчалася польская школа. У 1930-я гг. кляштарны будынак перададзены машынна-трактарнай станцыі і да 1989 г. выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго знішчэння. Цяпер у занядбаным стане. Архітэктура![]() Трохнефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Двух'ярусная 3-восевая кампазіцыя галоўнага фасада падкрэслена пілястрамі, якія разбіваюць яго на 3 злёгку ўвагнутыя паверхні. Двух'ярусныя бакавыя вежы аб'ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі фігурным франтонам. Трансепт вылучаны толькі на ўзроўні 2-га яруса, у 1-м ярусе ён выкананы ў адным аб'ёме з бакавымі капэламі, якія пераходзяць у 1-ярусныя сакрысціі. Крылы трансепта таксама завершаны фігурнымі франтонамі. Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, абапёртымі на пілоны складанага сячэння. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера і алтароў не захаваліся. ![]() Мураваны аднапавярховы кляштарны будынак калідорнага тыпу размешчаны паралельна паўночнаму фасаду касцёла. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем, абапал яго келлі і гаспадарчыя памяшканні. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia