Дамініканцы
Дамініканцы, афіцыйна Ордэн Братоў Прапаведнікаў (Ordo fratrum praedicatorum, O.P.) — каталіцкі манаскі ордэн, створаны святым Дамінікам. Будова ордэнаОрдэн мае тры галіны:
Дэвіз ордэна — «усхваляць, бласлаўляць, прапаведаваць» (па-лацінску Laudare, Benedicere, Praedicare). Гісторыя ордэнаУ 1214 годзе вакол св. Дамініка ў Тулузе ўтварылася першая супольнасць. Статут быў зацверджаны двума гадамі пазней Папам Ганорыем III. Ордэн хутка распаўсюдзіўся ў Францыі (тут дамініканцы спачатку называліся якабітамі, таму што першая рэзідэнцыя ордэна ў Парыжы была пры царкве св. Якаба), Іспаніі і Італіі. Найважнейшым напрамкам дзейнасці дамініканцаў было паглыбленае вывучэнне тэалогіі з мэтай падрыхтоўкі пісьменных прапаведнікаў. Цэнтрамі ордэна сталі Парыж і Балоння — два найбуйнейшыя ўніверсітэцкія гарады Еўропы. У 1221 дамініканцы мелі 70 манастыроў, у 1256 у ордэне было 7000 манахаў. ![]() Дамініканцы заснавалі ўласныя навучальныя ўстановы (у Балонні, Кёльне, Оксфардзе і інш), узначальвалі багаслоўскія кафедры ва ўніверсітэтах Парыжа, Падуі, Прагі і інш. З XIII стагоддзя дамініканцы разгарнулі шырокую місіянерскую дзейнасць, заснавалі мноства манастыроў (у прыватнасці пад Кіевам, у Іране, Кітаі і інш.). У 1318 г. дамініканцы здолелі арганізаваць у Персіі, якая знаходзілася пад уладай манголаў, архідыяцэзію. На першым генеральным капітуле ў Балонні, у 1220 годзе, дамініканскі ордэн быў абвешчаны жабрацкім: на яго ўдзельнікаў быў ускладзены абавязак адмовіцца ад усялякіх маёмасцяў і даходаў і жыць з міласці. Гэта пастанова выконвалася не цалкам і ў 1425 была адменена Папам Марцінам V. Трэці генеральны магістр ордэна, святы Раймунд дэ Пеньяфорт, выдаў у 1238 годзе збор яго статутаў. На чале ордэна выбіраўся спачатку пажыццёва, а потым на фіксаваны тэрмін генеральны магістр. У кожнай краіне ёсць правінцыйны прыёр, у кожным асобным інтэрнаце, які мае не менш за 12 чалавек, — канвентуальны прыёр. Над імі вяршэнствуе капітул — агульны сход, які склікаецца кожныя тры гады. Галоўная задача новага ордэна заключалася ў місіянерскай дзейнасці сярод нехрысціян; але разам з тым ён дбайна займаўся царкоўнай пропаведдзю і тэалогіяй. Альберт Вялікі і Тамаш Аквінскі — знакамітыя навукоўцы, якія выйшлі з ордэна; да яго ж належалі Майстар Экхарт, Таулер, Джыралама Саванарола і многія іншыя. У час найбольшага росквіту ордэн дамініканцаў налічваў да 150000 членаў у 45 правінцыях (з іх 11 па-за Еўропай) і 12 кангрэгацый пад кіраваннем самастойных генерал-вікарыяў. Пазней дамініканцы былі адціснуты езуітамі ад школ і пропаведзі пры дварах, а збольшага і ад місіянерскай дзейнасці. На канец XIX стагоддзя яны існавалі ў Італіі, Іспаніі, Аўстрыі, місіі іх былі ў Амерыцы і Ост-Індыі. Жаночыя дамініканскія манастыры, лікам да 300, на канец XIX стагоддзя існавалі ў Італіі, Аўстрыі, Бельгіі, Амерыцы. Манашкі займаліся рукадзеллем. Адзенне дамініканцаў белае, з чорным плашчом і велонам. Знакамітая сястра з гэтага ордэна — святая Кацярына Сіенская. У XVI стагоддзі дамініканскія прапаведнікі з’явіліся ў Лацінскай Амерыцы. Многія дамініканцы, напрыклад, Барталамэ дэ лас Касас, выступалі ў абарону правоў індзейцаў у калоніях. У XVII—XVIII стагоддзях дзейнасць ордэна моцна абмяжоўвалася як свецкімі, так і царкоўнымі ўладамі. Моцны ўдар па дамініканскіх кляштарах у Паўночнай Еўропе нанесла Рэфармацыя. У XIX стагоддзі становішча ордэна стабілізавалася, дамініканскія манастыры развіваюцца ў Еўропе, у Лацінскай Амерыцы і на Філіпінах. Бурна развіваецца ордэн у ЗША і Канадзе. У XX стагоддзі ордэн сутыкнуўся з новымі выпрабаваннямі — выгнанне ў 1910 годзе з Мексікі, масавыя забойствы дамініканскіх манахаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, пераслед ў камуністычных краінах. Аднак да канца XX стагоддзя стан ордэна зноў стабілізуецца. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia