Касцёл Перамянення Гасподняга (Лунін)
Касцёл Перамянення Гасподняга — колішні касцёл у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна[1]. Гісторыя![]() У сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў Папай у 1773 годзе ў Луніне ў другой палове XVIII стагоддзя з’яўляюцца піяры. У Луніне піяры пабудавалі мураваны касцёл, які быў аднанававы, з дзвюма вежамі, разгорнутымі да плоскасці галоўнага фасада. Касцёл меў тую ж архітэктоніку, што і касцёл Міхаіла Арханёла ў вёсцы Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). У 1794 годзе быў будаўніцтва новы касцёла па фундацыі Францыска Друцкага-Любецкага, які стаў філіялам Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Лёс першага касцёла невядомы. Пасля падаўлення паўстання 1863 года касцёл быў закрыты, а вернікі былі далучаны да пінскай парафіі. Пасля доўгай адбудовы, у гады міжваеннай Польшчы, касцёл быў асвячоны 6 жніўня 1935 года. Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, храм быў разрабаваны і закрыты наступаючымі чырвонаармейцамі. Пасля вайны будынак касцёла выкарыстоўваўся як клуб, спортзала, пазней у якасці зернясховішча. У пачатку 1960-х гадоў сцены да скляпенняў падмуркаў былі разабраны, а самі падмуркі засыпаны пяском і будаўнічым смеццем і зараз на гэтым месцы горка. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia