Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)
Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Мнюта. Адміністрацыйны цэнтр Лужкоўскага сельсавета. Насельніцтва — 870 чалавек (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркаўшчыны, за 198 км ад Віцебска, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1514 годам — у тым годзе Іван Сапега набыў Лужкі ад путных людзей замка полацкага[2]. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводства. ![]() У 1741 годзе Валяр'ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіум, у 1756 годзе збудавалі мураваны касцёл. Пры калегіуме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 года, Лужкі атрымалі статус мястэчка. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 года — Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 годзе расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча змянілі да вёскі. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, ветэрынарны пункт, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта. ЭканомікаЛясніцтва, фермерскія гаспадаркі. Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia